Сурыкаў: 3 красавіка Пуцін і Лукашэнка вырашаць пытанне нафты і газу

Сурыкаў: 3 красавіка Пуцін і Лукашэнка вырашаць пытанне нафты і газу

Падчас сустрэчы кіраўнікоў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу 3 красавіка павінныя нарэшце вырашыцца ўсе праблемныя пытанні па нафце і газе. Пра гэта 30 сакавіка заявіў на сустрэчы з журналістамі пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат зазначыў, што апроч балючага пытання энерганосьбітаў Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць і іншыя надзённыя пытанні. Але пытання размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай авіябазы сярод іх не будзе, заявіў Сурыкаў у адказ на ўдакладненне карэспандэнта Еўрарадыё.

Сурыкаў: “Яно ніколі і не стаяла, між іншым! Бо няма нават міжурадавага пагаднення на гэтую тэму. Ніякая ваенная база на тэрыторыі іншай краіны не можа быць размешчаная без міжурадавага пагаднення паміж дзвюма краінамі. А яго няма. А слоў на вецер можна колькі заўгодна кідаць”.

Нагадаю, яшчэ ў пачатку верасня 2015 года расійскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў і накіраваў на подпіс Уладзіміру Пуціну праект пагаднення паміж Мінскам і Масквой аб стварэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай авіябазы. Пазней Лукашэнка некалькі разоў катэгарычна выказваўся супраць гэтай ідэі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі