Супрацоўніца банка завалодала мільярдам рублёў укладаў пенсіянераў

Супрацоўніца аддзялення аднаго з банкаў Быхава на Магілёўшчыне завалодала больш чым 1 мільярдам рублёў укладаў пенсіянераў. 45-гадовая жанчына працавала спецыялістам па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг. З'яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, яна ажыццяўляла афармленне і заключэнне ад імя банка дамоваў па ўкладах насельніцтва. Жанчына мела інфармацыю пра наяўнасць грашовых сродкаў на рахунках укладчыкаў. Яна падрабляла расходныя касавыя ордэры і забірала чужыя грошы. Адбывалася гэта з ліпеня 2005-га да траўня 2014 года.

Як інфармуе БЕЛТА, праваахоўнікі падчас следства выявілі шматлікія факты махлярства абвінавачанай. Між іншым, яна атрымлівала грошы ад людзей, але рахунак у банку не адкрывала і сродкі на яго не пералічвала, пакідала сабе. Сярод пацярпелых 16 чалавек, гэта пераважна пенсіянеры.

У адносінах былой супрацоўніцы банка распачалі крымінальную справу. Артыкулы — "завалодванне маёмасцю асобай, якой яна даверана, учыненае ў асабліва буйным памеры", "махлярства, здзейсненае паўторна, у адмыслова буйным памеры", "крадзеж, учынены ў буйным памеры". Жанчыну ўзялі пад варту. Справу накіравалі ў суд.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі