Вы тут

Супраць 64-гадовай жыхаркі Брэста пачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Алена Гнаўк / TUT.by

Супраць 64-гадовай жыхаркі Брэста Алены Гнаўк пачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе тэлеграм-канал @viasna_brest. Раней яе асудзілі да 2 гадоў "хатняй хіміі" па "справе карагодаў". А мінулай восенню актывістка правяла за ўдзел у пратэстах 18 сутак за кратамі.

На разглядзе "справы карагодаў" жанчына "выказалася фразай, якая змяшчае негатыўную ацэнку і з’яўляецца абразлівай у адносінах да дзеючага прэзідэнта, чым публічна абразіла яго" (паскардзіўся міліцыянер, які пачуў гэтыя словы). Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Гнаўк лічыць, што яна проста некарэктна выказалася пра Лукашэнку, але абраз на яго адрас не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.