Вы тут

Сумны досвед: стрым з назіральніцай, якую выгналі з участка

Іншая назіральніца перашкаджае Ганне Суслінай сфатаграфаваць пратакол

Раніцай 6 жніўня валанцёрку кампаніі "Сумленныя людзі" Ганну Сусліну пазбавілі акрэдытацыі назіральніцы. Пра гэта дзяўчыне заявілі яшчэ напярэдадні: яна сутыкнулася з агрэсіяй з боку іншых, праўладных назіральнікаў, якія ўсімі магчымымі сродкамі даводзілі ёй, што яна ніхто і ніякіх правоў не мае.

У эфіры Еўрарадыё Ганна распавядзе пра свой досвед: як і з якіх прычын пачыналіся канфлікты, якія довады былі ў яе і якія ў яе апанентаў, як дайшло да пазбаўлення акрэдытацыі, — і дасць парады іншым незалежным назіральнікам, якія працягваюць змаганне з магчымымі фальсіфікацыямі на беларускіх выбарах.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.