Суд у Маскве адмяніў пажыццёвую высылку Ідрака Мірзалізадэ з Расіі

Суд у Маскве адмяніў пажыццёвую высылку Ідрака Мірзалізадэ з Расіі

Замаскварэцкі раённы суд Масквы часткова адмяніў пажыццёвую высылку коміка Ідрака Мірзалізадэ з Расіі. Ён загадаў МУС вызначыць "разумны" тэрмін абмежавання, піша "Новая газета".

Стэндапер Ідрак Мірзалізадэ — этнічны талыш і грамадзянін Беларусі. У адным са сваіх выступаў ён пажартаваў на тэму таго, як у Маскве цяжка знайсці жытло людзям з паўднёвай знешнасцю. Пасля гэтага коміка збілі на вуліцы, потым асудзілі на 10 сутак, абвінаваціўшы ў распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце. Пасля гэтага хлопца выслалі з Расіі, пажыццёва забараніўшы яму ўезд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі