Суд у Гаазе выдаў ордары на арышт двух расійскіх камандуючых

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе / Everett Collection / East News

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт камандуючага далёкай авіяцыяй Расіі Сяргея Кабылаша і камандуючага яе Чарнаморскім флотам Віктара Сакалова.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе суда, Кабылаш і Сакалоў "меркавана, нясуць адказнасць за ваенныя злачынствы". Ім у віну ставяцца ўдары па цывільных аб’ектах, прычыненне шкоды грамадзянскаму насельніцтву, а таксама "бесчалавечныя дзеянні".

Таксама суд падазрае Кабылаша і Сакалова ва ўдарах па электраэнергетычнай інфраструктуры Украіны ўзімку 2022-га і ўвесну 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі