Суд у Гаазе абавязаў Расію выплаціць "Нафтагазу" 5 мільярдаў долараў

Кампанія "Нафтагаз" / NurPhoto
Кампанія "Нафтагаз" / NurPhoto

Расія павінна выплаціць кампаніі "Нафтагаз Украіны" 5 мільярдаў долараў. Гэта кампенсацыя за страты ўкраінскай кампаніі ад расійскай акупацыі Крыма. Адпаведнае рашэнне вынес Арбітражны трыбунал пры пастаяннай палаце трацейскага суда ў Гаазе, перадае hromadske.ua.

Суд вызначыў, што сума кампенсацыі павінна раўняцца справядліваму рынкаваму кошту актываў "Нафтагазу" да моманту іх захопу. Расія настойвала, што ўкраінская кампанія не мае права ні на якую кампенсацыю, але суд не пагадзіўся.

Названая сума кампенсацыі — найбольшая, якую Міжнародны арбітражны трыбунал прысуджаў у якасці кампенсацыі за захоп Расіяй актываў у Крыме, кажуць у "Нафтагазе".

Украінская кампанія звяртае ўвагу на тое, што арбітражныя рашэнні можна выконваць праз механізм прымусовага выканання. Гэта значыць, што пры адмове Расіі добраахвотна выконваць пастанову ўкраінская кампанія мае права пачаць працэс і заявіць правы на актывы Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі