Суд стаў на бок мінчука, у кватэру якога уварваўся АМАП

Суд стаў на бок мінчука, у кватэру якога уварваўся АМАП

Суд Партызанскага раёна Мінска 23 ліпеня адмяніў пастанову следчага, які адмовіўся пачынаць крымінальную справу па скарзе мінчука Дзмітрыя Серады. Матэрыяла праверкі будуць накіраваныя начальніку упраўлення Следчага камітэта па Мінску для дадатковай праверкі, інфармуе TUT.by.

Амаль тры гады таму, у жніўні 2016 года, доктар Дзмітрый Серада, яго жонка і трохгадовая дачка прачнуліся ад таго, што ў іх кватэру ўварваліся амапаўцы са зброяй — праз дзверы і акно. 

Выявілася, што доктара падазравалі ў хуліганстве — напярэдадні ў міліцыю прыйшла заява, што ў парку бачылі эксгібіцыяніста. Аднак у дзень затрымання стала ясна, што падставаў для затрымання не было: у той дзень мужчына быў з сябрамі на рыбалцы за 80 км ад Мінска. 

Тым не менш мужчына два дні сядзеў за кратамі пад вартай. Ніякіх прабачэнняў з боку міліцыі за незаконнае затрыманне ён не дачакаўся. 

Пасля таго, як Сераду адпусцілі, ён стаў дамагацца кампенсацыі за несправядлівае затрыманне. Гэтае змаганне доктар працягвае ўжо трэці год, хаця яму адмовілі ўжо і ў пракуратуры, і ў Следчым камітэце. 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 23.07:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі