За памылковы штурм кватэры мінскага лекара пачалі крымінальную справу. Дакумент

За памылковы штурм кватэры мінскага лекара пачалі крымінальную справу. Дакумент

Пракуратура Мінска пачала крымінальную справу на супрацоўніка міліцыі за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў (ч.1 арт.426 Крымінальнага кодэксу) ў справе доктара-педыятра Дзмітрыя Серады. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Найбольшае пакаранне, якое прадугледжвае гэты артыкул — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Да гэтага Следчы камітэт двойчы адмаўляўся пачынаць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў міліцыі і АМАП, на якіх скардзіўся Серада.

У каментарыі Еўрарадыё доктар Серада паведаміў, што не мае вялікай надзеі на гэтае расследаванне:

Серада: “Крымінальную справу перадалі для даследчай праверкі ў той жа Следчы камітэт, які два разы да гэтага адмаўляўся пачынаць крымінальную справу. Калі хаця б у іншую ўстанову перадалі! Але перадалі таму ж начальніку, які падпісваў пастанову ад адмове распачынаць справу. Як вы думаеце, як ён будзе працаваць далей? Гэтак жа — спусціць на тармазах крымінальную справу”.

Як паведамлялася, зранку 4 жніўня міліцыянты ўварваліся ў кватэру Серады, збілі яго пры затрыманні, выбілі ўваходныя дзверы і дзверы з балкона ў кухню. Потым міліцыянты працягнулі яго збіваць у спецаўтатранспарце. Сераду затрымалі па падазрэнні ў тым, што ён нібыта з'яўляецца эксгібіцыяністам. Аднак нават пацярпелыя не апазналі яго.

Следчы адпусціў доктара на наступны дзень, бо "адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай".

За памылковы штурм кватэры мінскага лекара пачалі крымінальную справу. Дакумент

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі