Суд Сербіі пастанавіў выдаць рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / t.me/dw_belarus/

Вышэйшы суд Сербіі вырашыў выслаць у Беларусь рэжысёра і сузаснавальніка "Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY" Андрэя Гнёта. Пра гэта палітуцякач паведаміў у сваіх сацсетках.

Як паведамлялася раней, улады Лукашэнкі абвінавацілі рэжысёра ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК). Паводле Гнёта, суд не знайшоў падстаў, якія перашкаджаюць яго экстрадыцыі ў Беларусь.

У Гнёта ёсць магчымасць падаць апеляцыю цягам трох дзён. Яе падрыхтоўкай цяпер займаюцца адвакаты палітуцекача. Сам ён па-ранейшаму застаецца пад хатнім арыштам.

Андрэя Гнёта затрымалі ў Сербіі 30 кастрычніка 2023 года. Выявілася, што Беларусь абвясціла яго ў міжнародны вышук праз Інтэрпал. Сем месяцаў рэжысёр правёў у сербскай турме, пасля чаго выйшаў пад хатні арышт. 

Суд Сербіі пастанавіў выдаць рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь
Допіс Андрэя Гнёта ў сацсетках

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі