Бацьку Аляксандры Герасімені не будуць судзіць за заклікі да санкцый. Мінскі гарадскі суд памыліўся ў сваім жа раскладзе.
Завочна судзіць будуць саму Аляксандру.
Як распавядала Еўрарадыё, паведамленне пра суд над Віктарам Герасіменем з'явілася на сайце суда. Праз некалькі гадзін памылку выправілі.
Неверагодна, але факт: беларускаму суду ўсё-такі ёсць розніца, каго судзіць.