Бацьку плыўчыхі Аляксандры Герасімені будуць судзіць за "заклікі да санкцый". Імя Віктара Герасімені з'явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў Мінскага гарадскога суда.
Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 19 снежня. Па ёй жа праходзіць сузаснавальнік Фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", Віктар Герасіменя не затрыманы.
Раней Мінскі гарадскі суд паведамляў, што выклікае на судовы працэс Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна.