Суд над журналісткамі Андрэевай і Чульцовай працягнецца 16 лютага

Суд над журналісткамі Андрэевай і Чульцовай працягнецца 16 лютага

Суд над журналісткамі "Белсата" Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) і Дар'яй Чульцовай працягнецца 16 лютага. 

На пасяджэнні 9 лютага былі заслуханыя некаторыя сведкі (муж Андрэевай Ігар Ільяш, прадстаўнік "Мінсктранса", гаспадар кватэры, дзе затрымалі журналістак, а таксама таксовец, які падвозіў дзяўчат да "Плошчы Перамен"), а таксама абвінавачаная Кацярына Андрэева. Дар'я Чульцова ад сведчанняў адмовілася.

У сваёй прамове Андрэева падкрэсліла, што не кіравала людзьмі падчас стрыму, як сцвярджае абвінавачанне. Гэта было немагчыма ў тым ліку і таму, што ў Мінску падчас такіх акцыяў адключаюць мабільны інтэрнэт. Адпаведна, удзельнікі акцыі на "Плошчы Перамен" папросту не маглі глядзець стрым, які вялі журналісткі.

Таксама Кацярына звярнула ўвагу на іншыя акалічнасці следства. "У абвінавачвані сцвярджаецца, што больш дакладны час 15 лістапада не ўсталяваны. То бок, следства нават не cпрабавала паглядзець час пачатку і канца мерапрыемства, якое дасяжнае, ёсць у інтэрнэце, у YouTube. Ці магу я быць прыцягнутая да адказнасці, калі мы кажам пра дзеянні, здзейсненыя тады, не ведаю калі?"цытуе яе прамову "Белсат". 

Выступ Андрэевай у судзе скончыўся апладысментамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі