Суд Лондана: Украіна павінна аддаць Расіі $3 млрд, выдадзеных Януковічу

Лонданскі Высокі суд 29 сакавіка вынес вердыкт, што Украіна абавязаная вярнуць Расіі крэдыт у 3 млрд долараў, выдадзены прэзідэнту Віктару Януковічу, перадае Бі-Бі-Сі

Украіна спасылалася на тое, што Масква аказвала на Кіеў палітычны ціск, а потым захапіла Крым і спрыяла развязванню вайны на ўсходзе краіны. Суддзя Уільям Блэр палічыў, што гэтыя аргументы адносяцца да пытанняў міжнароднага права і адносінаў суверэнных дзяржаў. Яны не ўваходзяць у кампетэнцыю англійскага суда і не могуць быць прынятыя да разгляду.

Украіна мае права на апеляцыю, якой яна плануе скарыстацца.

Крэдыт быў выдадзены ўраду Януковіча падчас Майдана. Цяперашнія ўкраінскія ўлады лічаць яго палітычным хабарам тагачаснаму прэзідэнту.