Суд Лівіі сёння разгледзіць апеляцыю траіх беларусаў

Іх затрымалі восенню 2011 года сілы Пераходнага нацыянальнага савета і абвінавацілі ў вайсковых дзеяннях на баку рэжыму Муамара Кадафі. У лютым сёлета беларусаў, украінцаў і расіян асудзілі на 10 гадоў турмы з папраўчымі працамі (толькі расіянін Аляксандр Шадроў, як "каардынатар групы", быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне). Віны сваёй яны не прызналі, заяўлялі, што не ўдзельнічалі ў вайсковых дзеяннях.

МЗС нашай краіны заяўляў, што беларусы падпісалі індывідуальныя кантракты для абслугоўвання грамадзянскіх аб'ектаў у Лівіі і паехалі туды на сваю рызыку, не паведаміўшы пра гэта ўладам Беларусі.

Як паведамляе РІА "Новости", у сераду апеляцыю на прысуд разгледзіць Вышэйшы ваенны суд Лівіі.
 

Фота — topwar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі