Суд адмяніў рашэнне аб дэпартацыі з Расіі беларуса-“падпальшчыка”

Суд адмяніў рашэнне аб дэпартацыі з Расіі беларуса-“падпальшчыка”

Суд адмяніў рашэнне аб дэпартацыі з Расіі беларуса-“падпальшчыка”. Ігара Шчуку, актывіста незарэгістраванай партыі “Іншая Расія”, падазраюць у спробе падпалу помніка Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу. Грамадзяніна Беларусі затрымалі каля яго 7 лістапада (падазравалі, што ён разбіў бутэльку з запальваючай вадкасцю), але пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “вандалізм”. Пасля быў складзены пратакол аб парушэнні правіл знаходжання ў Расіі (ён жыве у РФ з ліпеня 2015-га). 9 лістапада Шчуку аштрафавалі на 2 тысячы расійскіх рублёў, таксама міравы суддзя вынес рашэнне ад дэпартацыі беларуса на радзіму. Яго змясцілі ў ізалятар для ўтрымання замежных грамадзян.

Аднак, як інфармуе сайт zona.media, Свярдлоўскі абласны суд адмяніў рашэнне міравога суддзі Верх-Ісецкага раённага суда аб высылцы Ігара Шчукі з Расіі ў Беларусь. Беларус паказаў у судзе часовую рэгістрацыю ў Маскве, і гэтага аказалася дастаткова. Яго выпусцілі і ён мусіць знаходзіцца па месцы рэгістрацыі.

Шчука вельмі не хацеў вяртацца ў Беларусь, паколькі ў 2014 годзе знаходзіўся на тэрыторыі самаабвешчанай “ДНР”, за што на яго на радзіме, нібыта, распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі