Суд адхіліў хадайніцтва аб змяненні Бабарыку меры стрымання

Суд адхіліў хадайніцтва аб змяненні Бабарыку меры стрымання

Суд адхіліў хадайніцтва адваката Дзмітрыя Лаеўскага аб змяненні Віктару Бабарыку меры стрымання на ўтрыманне пад хатнім арыштам, паведамляе БЕЛТА. Палітвязень знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. Суд пачаўся 17 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.

Лаеўскі праводзіў довады наконт таго, што Бабарыка не мае намеру хавацца і перашкаджаць разгляду справы. Аднак бок абвінавачвання хадайніцтва не падтрымаў, а суд яго адхіліў.

Экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" абвінавачваюць у "атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры" і "адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры". Сваёй віны ён не прызнае. Віктар Бабарыка прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем.

Віктар Бабарыка перадаў перад судом на волю зварот да беларусаў. На працэс, які лічыцца адкрытым, не акрэдытавалі журналістаў недзяржаўных СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі