Суд адхіліў хадайніцтва адвакатаў Бабарыкі аб адводзе суддзі

Суд адхіліў хадайніцтва адвакатаў Бабарыкі аб адводзе суддзі

Суд адхіліў хадайніцтва адвакатаў палітвязня Віктара Бабарыкі аб адводзе суддзі Ігара Любавіцкага. Жонка суддзі Аляксандра Любавіцкая з'яўляецца партнёрам адвакацкага бюро, другі партнёр якога абараняе абвінавачанага Віктара Кабяка. Аднак хадайніцтва адхілі "з-за адсутнасці падстаў", паведамляе БЕЛТА.

Гучны працэс праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска. Экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыку абвінавачваюць у "атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры" і "адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры". Сваёй віны ён не прызнае.

Топ-менеджараў згаданага банка Сяргея Шабана, Аляксандра Ільясюка, Кірыла Бадзея, Дзмітрыя Кузьміча, Аляксея Задойку і Сяргея Дабралета абвінавачваюць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а заснавальніка ТАА "Актыўлізінг" Віктара Кабяка — у даванні хабару ў буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі