Студэнты закрыюць вакантныя месцы настаўнікаў у школах (відэа)

Такая прапанова прагучала на нарадзе ў Міністэрстве адукацыі. Вось што заявіў міністр Сяргей Маскевіч:

"Для студэнтаў гэта будзе вельмі добрая практыка, таму што яны вельмі часта скардзяцца менавіта на адсутнасць такога вопыта. Любы з іх можа перайсці на індывідуальную праграму навучання і сумяшчаць адукацыю ды працу".

Паводле Маскевіча, увогуле наша краіна не адчувае недахопу ў настаўніках. Для педагогаў распрацавалі сістэму матэрыяльнай падтрымкі. Гэта і зніжкі на праезд, і дапамога ў аплаце арэнднага жылля і нават спецыяльны тарыф сотавай сувязі. Маладых спецыялістаў будуць старацца падтрымаць службовым жыллём.

Бонусы стануць дадаткам да заробку настаўніка, які, дарэчы, восенню вырас. Мяркуецца, што гэтыя захады павінны павысіць прэстыж прафесіі настаўніка, адзначае тэлеканал АНТ.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі