Студэнтаў-платнікаў з медуніверсітэта вымушаюць працаваць лішнія два гады

Студэнтаў-платнікаў у медуніверсітэце размяркоўваюць на такі ж самы тэрмін, як і бюджэтнікаў. Яны павінны адпрацаваць тры гады. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў самой ВНУ.
Праўда, афіцыйна гэта называецца не размеркаваннем, а ўладкаваннем на працу. Распавядае прарэктар БДМУ Сяргей Дзянісаў.

Сяргей Дзянісаў:
“Ён не размяркоўваецца, а атрымлівае накіраванне на працу, так, як і чалавек які размяркоўваецца, форма тая ж. То бок, называй мяне хоць гаршком, толькі ў печку не саджай”.

Рэч у тым, што паліклінікі адмаўляюцца браць на інтэрнатуру студэнтаў, якія не будуць адпрацоўваць дадатковыя 2 гады. А без інтэрнатуры студэнт не зможа стаць доктарам, і 6 гадоў навучання нічога не значаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі