Студэнтам ЕГУ цікавяцца КДБ і ваенкамат

Студэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня) Алега Грубіча ўнеслі ў спіс невыязных. Яму заявілі, што ён ухіляецца ад вайсковай службы. А ў ваенкамаце з хлопцам вельмі хацелі "паразмаўляць" супрацоўнікі КДБ. У інэрв'ю Еўрарадыё Алег Грубіч распавёў, што ён ехаў цягніком "Смаленск-Вільня" на заняткі. На беларускай мяжы яго высадзілі, заявіўшы, што ягонае імя ўнесенае ў спіс невыязных. У АВІРы па месцы жыхарства хлопцу заявілі, што яго шукае ваенкамат. А ў ваенкамаце паведамілі, што Грубічам цікавіцца КДБ.

Грубіч: "Калі мы прыйшлі ў ваенкамат, там на ганку стаялі два супрацоўнікі, якія вельмі пільна хацелі са мной паразмаўляць. Калі я сядзеў у кабінеце ў ваенкамаце, яны зайшлі і зачынілі дзверы... Але ж не войска баюся я!"

Хлопец непакоіцца, што спецслужбы могуць перашкодзіць у навуковай і культурніцкай дзейнасці. Алег Грубіч навучаўся ў Акадэміі мастацтваў, адкуль быў адлічаны пасля падзеяў на Плошчы ў сакавіку 2006 года. Фармальнай падставай была названая акадэмічная непаспяховасць.

Цяпер А.Грубіч навучаецца на першым курсе ЕГУ на праграме "Гісторыя Беларусі. Культурная антрапалогія". У Вільні ён выступіў адным з арганізатараў нядаўняй агульнанацыянальнай дыктоўкі. Акрамя таго хлопец займаецца вывучэннем японскай мовы, перакладае на беларускую творы Акутагавы, складае беларуска-японскі слоўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі