Студэнта-туркмена за запазычанасць у паўдолара вывесілі ў чорным спісе

Спіс вісіць на факультэце замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна. Студэнты 2-га і 3-га курсаў запазычыліся за першы семестр.





За вялікія запазычанасці прапаноўваецца не дапусціць іх да сесіі. Такія запазычанасці ёсць. Студэнт-туркмен запазычыўся 680 долараў, студэнт-беларус — больш за 3 мільёны рублёў.





Дарэчы, сесія ідзе ўжо два тыдні, а фінансавыя запазычанасці так і не пагашаныя — уключна з паўдоларавай і 150-рублёвай.