Вы тут

Студэнта БДУІР пасля затрымання з міліцыі забрала "хуткая дапамога"

Вячаслаў Пагарэлаў / "ВКонтакте"

Затрыманага 26 кастрычніка студэнта БДУІР Вячаслава Пагарэлава з аддзялення міліцыі забрала машына "хуткай дапамогі". Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал валанцёраў "Спісы Акрэсціна".

Па розных звестках, у хлопца ці траўма галавы, ці зламаная шчыкалатка. Тэлефон Вячаслава недасяжны.

Пагарэлаву 19 гадоў. Ён вучыцца на трэцім курсе Факультэта КСіС. Улетку хлопец стаў адным з 3,5 тысяч падпісантаў зварота студэнтаў і выпускнікоў БДУІР супраць гвалту сілавікоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.