Студэнт прызнаны вінаватым у распрацоўцы шкодных кампутарных праграм

У Жабінцы Брэсцкай вобласці на пяць гадоў і тры месяцы пазбаўлення волі асуджаны студэнт аднаго з брэсцкіх ВНУ. Ён быў прызнаны вінаватым у распрацоўцы шкодных кампутарных праграм, кампутарным сабатажы, вымагальніцтве і махлярстве.

Малады чалавек быў заўважаны праваахоўнымі органамі яшчэ ў верасні 2004 года. Падчас кантрольнай закупкі ён прадаў аператыўнікам праграму-шпіён.

Высветлілася, што хлопец займаўся вымагальніцтвам праз Інтэрнэт, а таксама продажам адказаў на пытанні Цэнтралізаванага тэставання.

У судзе былі даказаныя 116 эпізодаў такога вымагальніцтва. 21-гадовага студэнта чакае выпраўчая калонія ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі