Студэнцкі інтэрнат гарэў у Гомелі, з яго эвакуявалі больш за 140 чалавек

Студэнцкі інтэрнат гарэў у Гомелі, з яго эвакуявалі больш за 140 чалавек

Уначы 3 сакавіка ў студэнцкім інтэрнаце ў Гомелі адбыўся пажар. З будынка эвакуявалі больш за 140 чалавек, паведамляе БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксеніі Шынгірэй.

Прыкладна ў 23:17 вахцёр інтэрната гомельскага філіяла міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО" затэлефанаваў ратавальнікам і заявіў пра задымленне ў будынку. "Да прыбыцця работнікаў МНС самастойна пакінулі будынак 141 чалавек. Пацярпелых няма", — адзначыла Шынгірэй.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне свяцільніка без наступнага гарэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі