Страшнае ДТЗ пад Іўем: кіроўца загінула, чатырох дзяцей шпіталізавалі

Страшнае ДТЗ пад Іўем: кіроўца загінула, чатырох дзяцей шпіталізавалі

Трагічная аўтааварыя здарылася каля 16-й гадзіны 19 сакавіка на дарозе Юрацішкі — Бакшты ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны, паведамляе прэс-служба МНС

У ДТЗ трапіў аўтамабіль "Кіа Рыа" 2002 года выпуску. Пры аварыі загінула 51-гадовая кіроўца. Элементамі кузава былі заціснутыя двое дзяцей — 10-гадовы хлопчык і 12-гадовая дзяўчынка. Іх, як і загінулую жанчыну, давялося дэблакаваць ратавальнікам.

У аўтамабілі былі яшчэ дзве 12 гадовыя дзяўчынкі, якія змаглі выбрацца з машыны самі да прыбыцця ратавальнікаў. Усіх дзяцей шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі