Стралкоў: у Данецку і Луганску правялі татальную мабілізацыю

Стралкоў: у Данецку і Луганску правялі татальную мабілізацыю

Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (Гіркін) у сваіх сацсетках выказаўся пра сітуацыю на Данбасе. "У Данецку і Луганску прайшла татальная мабілізацыя [у падраздзяленні Л/ДНР], — кажа ён. — Проста сёння [14 красавіка] мне напісалі, што ў Луганску мабілізуюць прафесароў і выкладчыкаў ВНУ: як тэхнічных, так і гуманітарных. Усіх. У тым ліку і ва ўзросце больш за 50 гадоў. Людзей, якія ніколі не служылі ў войску, ніколі не трымалі ў руках зброю".

Па словах Стралкова, "больш за палову мабілізаваных, якія ўжо знаходзяцца на фронце, не ўмеюць зараджаць аўтамат". Ён падкрэслівае, што "татальная мабілізацыя" ў Данецку і Луганску, якая "выграбае астаткі", заклікана "замясціць тыя вялізныя недахопы асабістага складу, якія маюць расійскія войскі" на другім месяцы вайны. Падраздзяленні так званых Л/ДНР ужо панеслі "вельмі вялікія страты ў пяхоце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі