Стральба ў офісным будынку ў Гдыні, затрыманы 30-гадовы беларус

Стральба ў офісным будынку ў Гдыні, затрыманы 30-гадовы беларус

Увечары 14 лістапада ў офісе Thomson Reuters у цэнтры польскага горада Гдыня адбылася стральба. Польскія СМІ паведамляюць, што яе ўчыніў 30-гадовы грамадзянін Беларусі, які там працаваў, ён затрыманы. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Беларуса затрымалі на 48 гадзін.

Як інфармуе “Наша ніва”, затрыманы — гэта ўраджэнец Гродна Сцяпан Свідзерскі. Актывіст “Моладзі БНФ” пасля пратэстаў вясны 2006-га быў выключаны з гістфаку БДУ, па праграме Каліноўскага адвучыўся ў Гданьску на гісторыка. Калегі па працы кажуць журналістам, што мужчына быў зачыненым чалавекам, нібыта, ні з кім не вітаўся, часта тэлефанаваў сваякам (у Беларусі ў яго жыве маці). Яго хобі былі заняткі стральбой, беларус удзельнічаў у спаборніцтвах. Свідзерскі меў дазвол на зброю, у яго арсенале — вінтоўка і некалькі пісталетаў. Працаваў ён звычайна ў другую змену (уводзіў у камп’ютар дадзеныя фірмаў), прыходзіў у офіс з трэніровак. Адзін з супрацоўнікаў убачыў, што ён прыйшоў у будынак узброены і накінуўся яго, каб абяззброіць. Падчас валтузні і адбыліся два стрэлы.

Пра Сцяпана Свідзерскага таксама вядома, што ён дапамагаў украінскім добраахвотнікам на Данбасе і нават ездзіў туды, як валанцёр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі