Стоадсоткавую плату "дармаедаў" за газ адклалі на паўгода

 Стоадсоткавую плату "дармаедаў" за газ адклалі на паўгода

Тэрмін поўнай аплаты за камунальныя паслугі асобамі, не занятымі ў эканоміцы, зноў перанесены — на паўгода. Замест 1 кастрычніка 2019 года стоадсоткавую аплату "камуналкі" за газ з так званых "дармаедаў" пачнуць налічваць з 1 траўня 2020 года. 
 
Гэта прадугледжана ўрадавай пастановай №682 ад 7 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Савет міністраў.

Перанос тлумачыцца тым, што так і не складзеная дакладная база "дармаедаў". "Рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за аказаныя паслугі грамадзянам", — адзначае прэс-служба ўрада.

Адзначаецца, што звесткі для фармавання базы грамадзян, не занятых у эканоміцы, паступаюць з амаль 50 крыніц. Тым не менш патрабуецца дапрацаваць сістэму ўліку спажыўцоў газу.

Нагадаем, што не занятыя ў эканоміцы асобы кампенсуюць гарачае водазабеспячэнне з 1 студзеня 2019 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі