Вы тут

Стаў вядомы яшчэ адзін затрыманы па справе аб дамоўных матчах

Дзяніс Восіпаў / pressball.by

Стаў вядомы яшчэ адзін затрыманы па справе аб дамоўных матчах у беларускім спорце (у футболе і валейболе). Гэта — Дзяніс Восіпаў, былы гулец зборнай Беларусі па валейболе, які пасля заканчэння спартыўнай кар'еры працаваў у банкаўскай сферы, інфармуе "Прессбол". Акрамя яго, з 5 студзеня за кратамі знаходзяцца Віталь Ланько і Віктар Баравіцкі — былыя футбалісты. Крымінальная справа распачатая па артыкулах "махлярства" і "подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартыўных спаборніцтваў".

Мяркуецца, што фігуранты справы былі пасярэднікамі паміж букмекерскімі канторамі ў замежжы і спартсменамі, якія забяспечвалі патрэбныя вынікі матчаў.

Дзяніс Восіпаў / pressball.by