Вы тут

Статус палітвязняў атрымалі яшчэ сем чалавек

Яшчэ сем беларусаў атрымалі статус палітвязняў / spring96.org

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Гэта Андрэй Ліннік, Кірыл Чарткоў, Арцём Салавей, Дзмітрый Скрэтуцкі, Андрэй Аніскевіч, Ілля Палхоўскі і Юрый Сянькоў, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Яны праходзяць па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі"), ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") і арт. 368 (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”). 

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Lawtrend, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, "Ідэнтычнасць і права".

На сёння ў Беларусі налічваецца 653 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.