Статкевіч, Някляеў, Лябедзька будуць угаворваць Караткевіч зняцца з выбараў

Прадстаўнікі розных апазіцыйных структур Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч будуць угаворваць патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Таццяну Караткевіч зняцца з выбарчай гонкі пасля выступлення па тэлебачанні. Пра гэта палітыкі заявілі падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску. Са слоў Уладзіміра Някляева стала зразумела, што прэтэнзіі яны маюць не да Караткевіч, а да кіраўніка яе штаба Андрэя Дзмітрыева.

“Прычына майго сыходу з кампаніі — не Таццяна Караткевіч, — заявіў Някляеў. — Я да яе як ставіўся вельмі прыязна, так і стаўлюся. Не Караткевіч гэта. Яна неспрактыкаваны палітык. Ёй нагаварылі, а яна слухае, і гэта адпавядае таму, што яна хацела зрабіць. Калі мы не зможам Караткевіч перацягнуць на свой бок, так яе пляжыць няхораша. Мы размаўлялі па тэлефоне, што тады падтрымаем Цярэшчанку, таму што гэта пустое месца, ніхто. Калі яны ўжо цырк робяць з выбараў, то і мы будзем. І што вы думаеце, назаўтра ў Цярэшчанкі ўзніклі праблемы са зборам подпісаў. Вось мы папярэджваем: здымеце Цярэшчанку — мы падтрымаем Гайдукевіча!”

Някляеў таксама заявіў, што гэтыя выбары ўжо не сумленныя, бо ў іх не далі магчымасці ўдзельнічаць Статкевічу. І цяпер любы дэмакратычны кандыдат не можа ў іх удзельнічаць.

Някляеў: Апазіцыя не павінна ісці на выбары, калі яна супраць рэжыму

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі