Стартуе чарговая беларуска-расійская касмічная праграма

Праект “саюзнай касмічнай праграмы” ўхвалены расійскім урадам. Папярэдне яго ўзгаднілі з беларускім бокам і ў найбліжэйшы час праект будзе вынесены на разгляд Савета міністраў “Саюзнай дзяржавы”.

Гэта ўжо трэцяя сумесная беларуска-расійская касмічная праграма. Яна разлічаная на 3 гады.

Ужо да 2011 года беларускія і расійскія навукоўцы плануюць стварыць шматфункцыянальную касмічную сістэму, якая будзе складацца з наземнага і арбітальнага комплексаў. Інфармацыю з космаса можна будзе атрымліваць у рэжыме рэальнага часу.

Паведамляецца, што рэалізацыя новай праграмы дазволіць палепшыць якасць навігацыйнай і тэлекамунікацыйнай сувязі, вывучыць экалогію зямной паверхні, а таксама атрымліваць найбольш дакладны прагноз надвор’я.

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі