Вы тут

"Стартапніца": Parsers, які вывудзіць вашы даныя з інтэрнэту

goodstart.by

Праект Parsers — гэта браўзернае расшырэнне для вымання даных з сайтаў і іх візуалізацыі. Сэрвіс дазваляе без выкарыстання праграмавання ў некалькі клікаў "дастаць" даныя з сайта і захаваць іх у патрэбным фармаце.

"Парсінг — гэта як прагляд порна. Усе гэтым займаюцца, але ніхто пра гэта не гаворыць",сказаў неяк заснавальнік і CEO Parsers Яўген Гурыновіч. Сёння ў "Стартапніцы" мы распыталі Яўгена пра тое, на каго арыентаваны праект, як ён прасоўваецца да карыстальнікаў, як яго манетызаваць. І вядома ж, пра этычны бок гэтага стартапа.

Дапамагала нам рэдактар ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.