Стартапніца: Міхаіл Румянцаў з FriendlyData — пра экзіт і жыццё пасля экзіта

Міхаіл Румянцаў / Imaguru
Міхаіл Румянцаў / Imaguru

У кастрычніку 2018 года стала вядома, што амерыканская кампанія ServiceNow набыла стартап FriendlyData. Дэталі здзелкі не публікаваліся. Вядома, што прадкут, распрацаваны беларусамі, будзе інтэграваны ў платформу ServiceNow. Ім будуць карыстацца тысячы кліентаў кампаніі па ўсім свеце.

Незадоўга да таго FriendlyData увайшла ў інвестыцыйны партфель фонду Bulba Ventures. Здзелка з ServiceNow стала першым экзітам фонда.

FriendlyData гэта тэхналогія для працы з карпаратыўнымі базамі дадзеных. Яе асаблівасць у тым, што яна дазваляе мець зносіны з базамі дадзеных на натуральнай мове. Пры гэтым выкарыстоўваць SQL і ведаць структуру баз дадзеных не патрабуецца — карыстальнік ўсё роўна атрымае ў адказ патрэбную інфармацыю.

"Наша місія — зрабіць дадзеныя даступнымі для ўсіх", — казаў пра FriendlyData CEO праекта Міхаіл Румянцаў. У "Стартапніцы" — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ — мы распытваем Міхаіла аб працы над праграмай, пра перамовы з інвестарам, экзіт, жыццё пасля экзіта і пра яго новы праект, які будзе дапамагаць дыптэк- і энтерпрайз-стартапам выходзіць на глабальны рынак .

Дапамагае нам рэдактар ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі