Вы тут

“Стартапніца”: ментар года Юлія Кавецкая

Юлія Кавецкая / www.facebook.com/yuliya.kavetskaya

"Дапамагаць — гэта тое, што мне падабаецца", — кажа бізнес-анёл Юлія Кавецкая. У звычайным жыцці дзяўчына кіруе падраздзяленнем у Банку развіцця. А ў непрацоўны час возіцца са стартапамі: у 2018 годзе Юлія перамагла ў конкурсе "Ментар года".

З чаго пачынаецца ментарства? Як сумяшчаць "працу ў карпарацыі" і "бізнес-анёльства"? Як маладыя бізнесмены рэагуюць на парады? Якая дапамога ім больш за ўсё патрэбная? Як убачыць перспектыву ў стартапе? Пра гэта мы пагаворым з Юліяй Кавецкай у "Стартапніцы" — сумесным відэападкасце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, якія ўкладаюць у іх грошы.

Дапамагае нам рэдактарка ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.