Вы тут

"Стартапніца": Live Labels, які ажыўляе этыкеткі, візітоўкі і нават кніжкі

Так працуе Live Labels

Сёння ў "Стартапніцы" AR-стартап Live Labels, які ажыўляе этыкеткі, візітоўкі і нават кніжкі. Ідэя простая, і таму геніяльная: месца на этыкетках абмежаванае, а сказаць патэнцыйнаму пакупніку хочацца шмат. Live Labels вырашаюць гэтую праблему з дапамогай дапоўненай рэальнасці. Напрыклад, наводзіш смартфон з праграмай на этыкетку гарэлкі, і на стале з'яўляецца мульцяшная дзяўчынка, якая кажа тост!

Як працуе стартап, хто яго патэнцыйныя кліенты, якія цяжкасці каманда бачыць на шляху таго, каб Live Labels заваяваў свет? Пра гэта мы пагаворым з дырэктаркай па развіццю стартапа Юліяй Раманоўскай-Серыкавай.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.