“Стартапніца”: Founders Institute ў “даліне”, Аліна Суслава і яе Skoola

“Стартапніца”: Founders Institute ў “даліне”, Аліна Суслава і яе Skoola

Расіянка Аліна Суслава сем гадоў працавала кіраўніцай спецпраектаў фонда "Сколкава", была адной з асноўных арганізатарак вялікай і цікавай канферэнцыі Startup Village. Але аднойчы Аліна апынулася ў Крамянёвай даліне, трапіла ў Founders Institute і засталася ў ЗША працаваць над уласным адукацыйным стартапам Skoola.

У “Стартапніцы”  Аліна распавядае пра структуру вучобы ў “даліне”: майлстоун, трэкінг праекта, працу з ментарамі. Таксама мы абмяркоўваем, як і чаму падчас акселерацыі давялося некалькі разоў змяняць фокус Skoola, наколькі гэта было цяжка. А яшчэ гаворым пра ўражанні ад канферэнцыі EMERGE, дзе Аліна была спікерам.

Дапамагае нам рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі