Вы тут

"Стартапніца": EX ME, які дапамагае перажыць расставанне

Праграма EX ME дапаможа склеіць разбітае сэрцайка

Расставанні — непазбежная частка чалавечага жыцця, а стан, калі пасля разрыву з сябрам або з каханым чалавекам галаву наведваюць думкі пра тое, што жыццё больш не мае сэнсу, знаёмы шмат каму. Тысячы людзей губляюць па некалькі гадоў у спробе вярнуць пасля расставання актыўнасць, сэнс жыцця і самапавагу.

Дапамагчы ім заклікана праграма EX ME — інтэрактыўны комікс пра расставанне. Ён аблягчае пакуты, развівае эмацыйны інтэлект, навыкі ўсвядомленасці (mindfulness) і вучыць хутка і дакладна аналізаваць жыццёвыя сітуацыі. Як гэта працуе? Пра гэта ў "Стартапніцы" раскажа заснавальнік праекта, IT-менеджар і псіхатэрапеўт Тым Бімбад.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.