Вы тут

"Стартапніца": бізнес-анёл Ігар Маханёк — пра працу ў Google і ў Facebook

Ігар Маханёк / Еўрарадыё

Ігар Маханёк — легендарны чалавек у сферы беларускіх IT. Таму мы вырашылі не адпускаць яго з нашай студыі проста так — і зрабілі з ім бонус-выпуск "Стартапніцы".

Тыдзень таму мы размаўлялі пра асаблівасці інвеставання ў Беларусі і ў ЗША: экзіты, "чырвоныя сцяжкі" на перамовах з фаўндарамі, due diligence, вось гэта ўсё. А сёння гаворым пра досвед працы Ігара ў буйных карпарацыях — і пра тое, як гэта спалучаецца з "кар'ерай" бізнес-анёла. Планаванне, кар'ерны рост, карпаратыўная культура, прынцыпы, сэнс жыцця.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.