Вы тут

Стартап Wannaby коштам $30 млн ліквідуе юрасобу ў Беларусі

Стэнд Wannaby / Wannaby

Стартап Wannaby згортвае дзейнасць у Беларусі. Увесну яго купіла гандлёвая пляцоўка Farfetch з Вялікабрытаніі за $29,4 млн.

У камандзе Wannaby працуе каля 80 чалавек. У Мінску было больш за 60 супрацоўнікаў, аднак пасля 2020 года кампанія прапанавала ім рэлакацыю і, паводле звестак СМІ, у Беларусі нікога не засталося.

Кампанія была заснавана ў 2017 годзе. Яна займалася распрацоўкай тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Напрыклад, з дапамогай прыкладання Wannaby можна паглядзець, як на вас будуць глядзецца красоўкі з інтэрнэт-крамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.