Вы тут

Старшыня Следчага камітэта пракаментаваў праверку па "вакцынавым скандале"

Іван Наскевіч. Фота: Следчы камітэт

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч падчас паездкі ў Гомель пракаментаваў, як ідзе праверка па факце гібелі дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне пасля вакцынацыі. 

Па яго словах, праверкай займаюцца цэнтральны апарат Следчага камітэта і ўпраўленне па расследаванні злачынстваў супраць асобы.

"На дадзены момант у нас няма канкрэтных фактаў пра тое, што істэрыя ў сродках масавай інфармацыі з'яўляецца наступствам канкурэнтнай барацьбы вытворцаў вакцын, але і выключаць гэтую версію мы зараз не можам. Гэта будзе з'яўляцца прадметам праверкі, дакладна такім самым, як і высвятленне прычын смерці дзіцяці, а таксама падставаў і ўмоваў закупкі медыцынскага прэпарата", — прыводзіць яго словы прэс-служба Следчага камітэта ў Telegram

Нагадаем, што ў сярэдзіне жніўня ў Ганцавіцкім раёне пасля прышчэпак памёр двухмесячны хлопчык, а паўгадовай дзяўчынцы спатрэбілася тэрміновая дапамога медыкаў. 

Інтэрнэт-выданне "Ежедневник" апублікавала журналісцкае расследаванне Сяргея Сацука, у якім сцвярджаецца, што прычынай можа быць паўднёвакарэйская вакцына "Эўпента". Гэтая вакцына не атрымала сертыфікату ў Беларусі.