Старшыня СК Расіі даручыў распачаць справу супраць акцёра Артура Смальянінава

Артур Смальянінаў / uznayvse.ru
Артур Смальянінаў / uznayvse.ru

Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў распачаць крымінальную справу супраць акцёра Артура Смальянінава за яго негатыўныя выказванні наконт Расіі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Нагодай стала інтэрв'ю, якое Смальянінаў даў журналісту Кірылу Мартынаву. Актор прызнаўся, што "калі б я і пайшоў на гэтую вайну, то менавіта на баку Украіны". А да людзей з таго боку фронту ён "нічога, акрамя нянавісці" зараз не адчувае. Пры гэтым ён падкрэсліў, што не выбірае чый-небудзь бок.

"У цябе ёсць адзін брат, і ў цябе ёсць другі брат. І ты трэці брат. І адзін брат накінуўся на твайго другога брата. Ці будзеш ты абараняць свайго брата? Так, вядома, аб чым гаворка", — патлумачыў ён сваю пазіцыю. Смальянінаў таксама сказаў у гэтым інтэрв'ю, што яго не хвалюе далейшы лёс цяперашняй Расіі.

"Мне, шчыра кажучы, напляваць, у якой форме застанецца Расія. Разваліцца яна, не разваліцца. Ператворыцца яна ва Уральскую Рэспубліку, Пельменскую альбо ў Хакаскую Рэспубліку. Ці застанецца толькі адна Яўрэйская аўтаномная акруга, а ўсё астатняе ператворыцца ў радыеактыўны попел",— сказаў акцёр.

Пасля пачатку вайны Артур Смальянінаў не раз выказваўся супраць ваенных дзеянняў ва Украіне. Ён быў вымушаны з'ехаць з Расіі. У кастрычніку яго завочна аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў за дыскрэдытацыю расійскай арміі. Смальянінаў здымаўся ў фільмах "Дзевятая рота", "Духless", "Растоў", "Елкі " і многіх іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі