Вы тут

Старшыня АБСЕ: беларусы хочуць свабоды, яны хочуць выбіраць сваё кіраўніцтва

Мірная акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, жнівень 2020-га / З архіву Еўрарадыё

Старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ 28 студзеня выступіла на відэаканферэнцыі, арганізаванай Фондам Карнегі ў Вашынгтоне. Яна гаварыла пра Беларусь, пра тое, што беларуская апазіцыя не жадае выкарыстоўваць пратэсты, "каб выступаць супраць Расіі ці за ЕС". "Гэта вельмі моцна адрозніваецца ад таго, што адбылося, напрыклад, ва Украіне",цытуе словы Ліндэ ТАСС.

"І апазіцыя вельмі выразна дала зразумець, што яны не хочуць, каб мы выкарыстоўвалі гэта ў якасці антырасійскага пытання, — гаварыла старшыня АБСЕ. — Яны хочуць, каб гэта было пытанне дэмакратыі ў Беларусі, яны хочуць свабоды, яны хочуць выбіраць уласнае кіраўніцтва, яны хочуць дэмакратыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.