Старшынства ў ЕўрАзЭС перайшло да Беларусі

Старшынства ў Еўразійскай эканамічнай супольнасці перайшло да Беларусі. Такое рашэнне прынята ў пятніцу на саміце кіраўнікоў дзяржаў ЕўрАзЭС у Бішкеку.
Лідэры краін супольнасці аднадушна прагаласавалі за абранне старшынёй Міждзяржаўнай рады ЕЎРАЗЭС Аляксандра Лукашэнкі.

Яго намеснікам абраны прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, паведамляе “Інтэрфакс”.

Паводле рэгламенту, кіраўнікі супольнасці мяняюцца штогод па ўзгодненым прынцыпе ратацыі.