Сталічная ДАІ налятала на верталёце на 4 тысячы долараў

А выпісала штрафаў на 10 мільёнаў рублёў. У мінулыя выходныя дарогі Мінскай вобласці пачаў патруліраваць верталёт, які Дзяржаўтаінспекцыя арэндуе ў ДТСААФ. Дзякуючы наводкам з паветра інспектараў іх наземныя калегі выпісалі штрафаў на суму каля 5 тысяч долараў. Аднак выдаткі ад палётаў аказаліся таксама значнымі - каля 4 тысяч баксаў.

Намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр Віктар Філістовіч, які агучыў лічбу «сабраных» «паветраным патрулём» грошай, не паведаміў, колькі каштавала арэнда верталёта. «Еўрарадыё» патэлефанавала ў цэнтральны аэраклуб ДТСААФ, які месціцца ў Баравой пад Мінскам. Пра кошты нам распавёў супрацоўнік аэраклуба:

«Верталёт Мі-2 - 343 тысячы 50 рублёў. Гэта за 20 хвілін. Калі жадаеце некалькі гадзін, памнажайце».

Мы памножылі. Атрымалася, што за два дні супрацоўнікі ДАІ лёталі на верталёце 8 гадзінаў (4 разы па 2 гадзіны). Гадзіна палёта каштуе 1 мільён 29 тысяч 150 рублёў. За 8 гадзінаў яны налёталі аж на 8 мільёнаў 233 тысячы 200 рублёў! Не дзіўна, што ДАІ зараз збіраецца адмовіцца ад арэнды і набыць свой уласны верталёт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі