Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы

Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы

Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Па 4 каманды прадставяць Італію, Іспанію і Расію. Лёсаванне прызначанае на 11 снежня.

Сярод “сеяных” каманд — “Атлетык”, “Атлетыка” і “Вільярэал” (Іспанія), “Лакаматыў”, “Зеніт” і ЦСКА (Расія), “Мілан”, Лацыё” і “Аталанта” (Італія), “Брага” і “Спортынг” (Партугалія), кіеўскае “Дынама” (Украіна), лонданскі “Арсенал” (Англія), “Вікторыя” (Пльзень, Чэхія), “Зальцбург” (Аўстрыя), “Лейпцыг” (Германія).

У лік “несеяных” трапілі наступныя каманды: “Ліён”, “Марсэль” і “Ніца” (Францыя), “Напалі” (Італія), “Барусія” (Дортмунд, Германія), “Рэал Сасьедад” (Іспанія), “Селтык” (Шатландыя), “Спартак” (Расія), “Астана” (Казахстан), “Партызан” і “Црвена Звезда” (Сербія), “Лудагорац” (Балгарыя), “Капенгаген” (Данія), “Сцяўа” (Румынія), “Эстэрсунд” (Швецыя), АЕК (Грэцыя).

Першыя матчы 1/16 фіналу пройдуць 15 лютага, матчы ў адказ — 22 лютага 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі