Стала вядомая назва новага фільма пра Джэймса Бонда

Стала вядомая назва новага фільма пра Джэймса Бонда

Стала вядомая назва новага фільма пра Джэймса Бонда, 25-га па ліку. Ён будзе называцца "Не час паміраць" ("No Time To Die"), паведамляе афіцыйны Twitter бандыяны. Галоўную ролю выканае Дэніэл Крэйг. Для яго гэта ўжо пяты фільм, у якім ён выконвае ролю агента 007 (ранейшыя — "Казіно "Раяль" (2006), "Квант міласэрнасці" (2008), "007: Каардынаты "Скайфол" (2012), "007: Спектр" (2015). Здымкі праходзілі на Ямайцы. У траўні Крэйг атрымаў траўму — падчас бегу пашкодзіў шчыкалатку.

Прэм'ера "Не час паміраць" адбудзецца ў красавіку 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі