Вы тут

Стала вядома, з кім Віктар Лукашэнка глядзеў апошні этап "Формулы-1" у ААЭ

Фота: афіцыйны сайт шэйха Махамеда ібн Рашыда Аль Мактума

У мінулыя выходныя памочнік прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка наведаў этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын "Формула-1" у Абу-Дабі. На гэтыя спаборніцтвы старэйшы сын Лукашэнкі ездзіць традыцыйна. Спецыяльнае запрашэнне яму дасылае кіруючая сям'я эмірата, адзначае tut.by

Кампанію Віктару Лукашэнку склалі яшчэ некалькі віп-асобаў. Паглядзець на каралеўскія аўтагонкі прыбылі, напрыклад, прэзідэнты Руанды (Поль Кагаме), Чарнагорыі (Філіп Вуянавіч) і Габона (Алі Бонга), а таксама прынц Эндру, герцаг Ёркскі, і экс-кароль Іспаніі Хуан Карлас. Таксама журналісты заўважылі на відэа міністра прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніса Мантурава, кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і прэзідэнта Татарстана Рустама Мініханава.

Перамогу ў турніры атрымаў фінВалтэры Ботас, які прадстаўляў каманду "Мерсэдэс". Аднак заключны этап у Абу-Дабі ніяк не паўплываў на размеркаванне месцаў у тройцы прызёраў. Чэмпіёнам свету датэрмінова стаў партнёр Ботаса па камандзе Льюіс Хэмілтан, які ў Абу-Дабі прыйшоў да фінішу другім. Трэцім на заключным этапе быў немец Себасцьян Фетэль, які па выніку сезона заваяваў срэбра.