Вы тут

Стала вядома, якую музыку беларусы слухалі ў 2019 годзе

pixabay.com

Стала вядома, якую музыку беларусы слухалі ў 2019 годзе. Пра вынікі даследавання інфармуе Яндэкс. Музыка. Самыя папулярныя выканаўцы — расіянка Zivert і айчынны музыка Ціма Беларускіх. На сервісе яны атрымалі на працягу года больш за 1,5 млн праслухоўванняў. У топе ў Цімы Беларускіх адразу два трэкі — "Незабудка" і "Вітамінка".

Самым папулярным гуртом у беларусаў з'яўляецца Imagine Dragons. Таксама часта слухалі Queen, HammAli & Navai, Artik & Asti, "Сплін", "Бі-2".

Адзначаецца, што ў 2019-м беларусы сталі больш слухаць айчынных выканаўцаў. Акрамя Цімы Беларускіх, папулярнасцю карыстаюцца Макс Корж, ЛСП, "Ляпіс Трубяцкі", IOWA, "Лепрыконсы", Nizkiz, Cygo. Калі зімой найбольш слухалі "Мокрыя кросы" Цімы Беларускіх, дык восенню — "2 тыпы людзей" Макса Каржа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.